У суботу, 28 кастрычніка, «Нёман» правёў у Гродне чарговы матч чэмпіянату Беларусі, дзе прымаў «Брэст». Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 4:1.
Гэтым разам «Нёману» удалося абыграць «Брэст», хоць перамога далася камандзе Сяргея Пушкова няпроста. Усе галы ў матчы гродзенцы закінулі да 22-й хвіліны, а наступны час рэалізаваць свае моманты чырвона-чорныя не маглі. Берасцейцы жа супраціўляліся і здолелі на 34-й хвіліне адыграць адну шайбу.
Галы:
06.01 1:0 — Еронаў (Варывончык, Метлюк)
16.45 2:0 — Ляўша (Кіслы, Хараманда, — бол.)
19.39 3:0 — Рэмезаў (Крыскін, — бол.)
21.05 4:0 — Савіных (Стэфановіч, Метлюк)
34.04 4:1 — Мірончык (Жылінскі, Трошкаў, — бол.)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Пасля 3:0 „Нёман“ крыху збавіў абароты. Павялі ў ліку, іншая гульня пачалася. Магу адзначыць, што ў чарговы раз добра пачалі гульню, вельмі дысцыплінавана, хлопцы выконвалі гульнявое заданне. Потым пачалі трохі перагульваць у тых момантах, дзе гэтага не павінна было быць. Трэба было часцей даводзіць шайбу да варот, гуляць агрэсіўней, але адбілася розніца ў ліку, адыграла ролю недаацэнка суперніка пры ліку 3:0. А „Брэст“ малайцы, яны дадалі, трохі „пакусалі“ нас, стваралі моманты, прэсінгавалі нас. Самае галоўнае, што мы сёння дабіліся перамогi і момантамі выглядалі вельмі добра».
Перамога над «Брэстам» дала магчымасць «Нёману» набраць чарговыя 3 ачкі і цяпер у актыве гродзенцаў 27 балаў і 5-е месца ў турнірнай табліцы.
Наступны матч каманда Сяргея Пушкова таксама правядзе ў Гродне, дзе будзе прымаць «Магілёў».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…