У Гродзенскай вобласці выбіраюць найлепшых пяльменшчыка і барыста сярод работнікаў райпо

Абласны конкурс повараў, кандытараў і афіцыянтаў праходзіць у Ашмянях 26−27 кастрычніка. У ім удзельнічаюць 34 найлепшыя супрацоўнікі раённых спажыўкааперацый, піша БелТА.

У першы дзень яны гатавалі закускі з прадуктаў знойдзеных у чорнай скрыні, потым рабілі вячэру з дэсертам. Ацэньваецца смак, тэхналогія, памер порцый, эстэтычнасць падачы.

У другі дзень удзельнікі змагаюцца за званне «Майстар Пяльменыч», гатуючы пяльмені вараныя і смажаныя з трыма відамі начынкі. Кандытары ж спаборнічаюць у стварэнні вясельных тартоў.

Афіцыянты змагаюцца ў прыгатаванні капучына і латэ, а таксама сервіроўцы сталоў.

Пераможцу выбяруць у кожнай прафесіі.

Падзяліцца
Меткі: ежа

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025