Чытачка Hrodna.life даслала ў рэдакцыю фота: на дзвярах кіёску «Гроднааблсаюздрука» на вуліцы Паповіча, каля крамы «Каскад», павесілі новую таблічку — «Уваход з дзіцячымі вазкамі забаронены».
Прадавачка патлумачыла дзяўчыне, што гэта зроблена, бо «мамачкі крадуць». Маўляў, калі ў шапіку шмат людзей, то ў вазок лёгка схаваць нейкі тавар і вынесці яго.
У «Гроднааблсаюздруку» карэспандэнту Hrodna.life патлумачылі, што з вазкамі ў шапікі заходзіць можна — забароны няма. Проста на прадпрыемстве клапоцяцца пра дзверы — маці з вазкамі часта іх псуюць, а рамонт каштуе. Закон не забараняе заходзіць у шапік з вазком, галоўнае — рабіць гэта акуратна, патлумачыла Таццяна Міхайлаўна, адказная ў прадпрыемстве за раздробны гандаль.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…