Расійскі спявак Філіп Кіркораў выступіў у Гродне 25 кастрычніка і гэтым завяршыў гастрольны тур па Беларусі. Пасля выступу Кіркораў выклаў у Instagram відэа з дзіўным гукавым шэрагам – з вуснаў спевака гучаць абразы.
Аказалася, словы, накладзеныя на відэа, узяты з песні Кіркорава “Настроения нет”, якая выйшла яшчэ ў 2000 годзе.
https://www.instagram.com/p/BasEuFRB1ES/?taken-by=fkirkorov
Праўда, частка каментатараў у сацыяльнай сетцы ўжо паспела абразіцца.
Шоў Кіркорава “Я” ў гродзенскім Лядовым палацы доўжылася дзве гадзіны. Нягледзячы на высокія цэны білетаў, гледачоў сабралася шмат.
https://www.instagram.com/p/Bar9awIhWso/?taken-by=fkirkorov


