У новым календары «Адрасы БНР. 1918 — 2018» ад ЗБС «Бацькаўшчына» будзе змешчана 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР. Па адным будынку на месяц. Сярод іх будзе і адзін гродзенскі будынак, паведамілі ў кампаніі «Будзьма!».
У каляндар патрапілі: Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гродне, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Таксама ў каляндар патрапілі Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк.
Кожны з «адрасоў БНР» прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.
Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…