Унутры Каложскай царквы з’явілася часовая сцяна, а яе дах плануюць прыпадняць дамкратамі, піша grodnonews.by.
У Каложскай царкве працягваецца рамонт драўлянай сцяны. На гэтым тыдні тут прайшла нарада па пытаннях далейшых работ.
— Да канца тыдня скончым унутраныя разборачныя працы, — распавёў галоўны інжынер ААТ «Гроднажылбуд» Святаслаў Навіцкі. — Пасля гэтага плануем адмысловымі дамкратамі прыпадняць дах і выраўнаваць яго па адзнаках, адпаведна будзем выраўноўваць сцяну і падліваць падмурак.
Акрамя драўлянай сцяны, абновяць у царкве і падпорны слуп, які трымае купал, уцепляць паддашкавае перакрыцце. Для зручнасці будаўнікоў, і каб не перашкаджаць вернікам, у існуючай драўлянай сцяне з’явіцца тэхнічная дзверы.
[irp posts="37 334″ name="У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну"]
На ўзроўні калон унутры храма ўжо з’явілася часовая сцяна, якая абароніць ад ападкаў, і дазволіць помніку архітэктуры застацца дзеючым храмам. Тут па-ранейшаму здзяйсняецца нядзельная літургія, з экскурсіямі бываюць турысты.
— Само рашэнне рамонту прызнана абсалютна ўсімі - і крытыкамі, і спецыялістамі - як адзінае правільнае рашэнне на сённяшні дзень, — адзначыў настаяцель Свята-Барыса-Глебскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. — Па-першае, мы забяспечваем жыццяздольнасць помніка, вырашаем усе перадаварыйныя праблемы. А па-другое, не закрываем пры гэтым перспектыву той рэстаўрацыі, пра якую марылі нашы продкі яшчэ на мяжы ХIХ і ХХ стагоддзяў, калі майстравалі драўляны каркас.
[irp posts="37 364″ name="Стары гродзенскі лямус рыхтуюць да зімы: пачаўся другі этап рэстаўрацыі"]
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…