Тэрмін бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін можа быць павялічаны да 30 дзён, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю Financial Times. Тэкст інтэрв'ю, якое міністр даў 28 верасня 2017 года, апублікаваў сайт МЗС Беларусі.
«Гэта [бязвізавы рэжым для грамадзян ЕС і шэрагу іншых краін — рэд.] было зроблена намі ў аднабаковым парадку, хоць мы зараз і абмяркоўваем з ЕС заключэнне двух пагадненняў: аб рэадмісіі і аб спрашчэнні візавых працэдур. Наша ініцыятыва закліканая палегчыць дзелавыя кантакты паміж Беларуссю і ЕС, спрыяць развіццю турызму.
І гэта яшчэ не мяжа: мы маем намер павялічыць тэрмін знаходжання ў Беларусі без віз да 10 ці нават 30 дзён. Але ісці да гэтага мы будзем паступова, крок за крокам. Да канца бягучага года мы прааналізуем сітуацыю ў гэтай сферы і занясем канкрэтныя прапановы Кіраўніку дзяржавы, якія тычацца пашырэння бязвізавага рэжыму «, — адказаў Уладзімір Макей на адно з пытанняў журналіста.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…