У Гродне падаражэў праезд у грамадскім транспарце

Праезд падаражэў на 5 капеек, праязныя на месяц — у сярэдні на 3 рублі. Новыя цэны аднаразовых і шматразовых білетаў на аўтобусы і тралейбусы вызначыў 18 кастрычніка 2017 Гродзенскі аблвыканкам. Афіцыйна рашэнне было апублікавана 21 кастрычніка.

Цяпер білет на аўтобус ці тралейбус будзе каштаваць 50 капеек, пры пакупцы ў кіроўцы — 55 капеек. Праезд экспрэс-маршрутамі будзе каштаваць 60 капеек.

Праязны на месяц на аўтобус ці тралейбус будзе цяпер каштаваць 22,50 рублёў, на абодва віды транспарту — 30,03 рублёў. Раней яны каштавалі адпаведна 19,08 і 25,46.

У табліцы — усе новыя цэны праязных.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025