Праезд падаражэў на 5 капеек, праязныя на месяц — у сярэдні на 3 рублі. Новыя цэны аднаразовых і шматразовых білетаў на аўтобусы і тралейбусы вызначыў 18 кастрычніка 2017 Гродзенскі аблвыканкам. Афіцыйна рашэнне было апублікавана 21 кастрычніка.
Цяпер білет на аўтобус ці тралейбус будзе каштаваць 50 капеек, пры пакупцы ў кіроўцы — 55 капеек. Праезд экспрэс-маршрутамі будзе каштаваць 60 капеек.
Праязны на месяц на аўтобус ці тралейбус будзе цяпер каштаваць 22,50 рублёў, на абодва віды транспарту — 30,03 рублёў. Раней яны каштавалі адпаведна 19,08 і 25,46.
У табліцы — усе новыя цэны праязных.