Здароўе і спорт

Няўступлівы «Шахцёр»: хакеісты «Нёмана» саступілі ў Салігорску

У Салігорску ў суботу 21 кастрычніка хакеісты «Нёмана» ў напружанай барацьбе прайгралі «Шахцёру». Зыход сустрэчы вырашыў дакладны кідок гаспадароў у авертайме.

Гаспадары пляцоўкі адкрылі лік на 15-й хвіліне матчу, вызначыўся Камбовіч. Гродзенцам атрымалася адыграцца толькі ў самым пачатку трэцяга перыяду. Дакладны кідок на свой рахунак запісаў Жыдкіх.

У асноўны час каманды мацнейшага не выявілі, а вось у авертайме поспех апынуўся на баку «Шахцёра». Белухiн паставіў кропку ў матчы.

«Шахцёр» — «Нёман» 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0) АВ

15.15 1:0 Камбовіч (Дзямкоў, Андрушчанка, бол.)
43.44 1:1 Жыдкіх (Кліменка, Багданоўскі, бол.)
61.32 2:1 Белухiн (Дзямкоў)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што абедзве каманды паказалі выдатны хакей — атакуючы, з вялікай колькасцю момантаў.

«Вельмі добры матч правялі. Лічу, што хлопцы вельмі добра падрыхтаваліся, сур’ёзна падышлі да яго. Думаю, першы перыяд гэта паказаў. Мы мелі перавагу ў першай дваццаціхвілiнцы. Але за неапраўданыя выдаленні, якія здараюцца ў зоне атакі, заўсёды караюць. Гаспадары пакаралі нас і заслужана павялі ў ліку.

Зразумела, што «Шахцёр» — лідар чэмпіянату, і ён даказвае гэта гульнёй. Калі мы зраўнялі лік, матч пайшоў да апошняга гола. Супернік ствараў небяспечныя моманты, наш галкіпер адыграў вельмі годна. Таму лічу, што абедзве каманды паказалі выдатны хакей — атакуючы, з вялікай колькасцю момантаў. Адзінае, не змаглі парадаваць заўзятараў аб’ёмам закінутых шайбаў. У авертайме, калі мы не забіваем, атрымліваецца так, што ў адваротны бок забіваюць нам. Гаспадароў з перамогай".


У апошніх чатырох матчах «Нёман» пацярпеў тры паразы. Гродзенская каманда цяпер займае пятае месца з 21 ачкамi ў актыве.

Наступны матч «Нёман» правядзе 26 кастрычніка ў Лідзе, дзе будзе сустракацца з мясцовай камандай.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025