«Кнігу славы горада Гродна» выдалі ў выдавецтве «ЮрСаПрынт». У ёй распавядаецца пра больш чым 50 людзей, якія праславілі горад у савецкi і паслясавецкі час. Кніга з’явілася дзякуючы дапамозе буйных прадпрыемстваў і арганізацый горада.
Наклад «Кнігі славы горада Гродна» — 150 асобнікаў. Яе атрымаюць школьныя і ўніверсітэцкія бібліятэкі, архівы, музеі і асабіста героі кнігі ці іх сваякі.
«Гэта ўжо другі даведнік з біяграфіямі і бібліяграфіямі людзей, якіх унеслі ў „Кнігу славы горада Гродна“ з 1968 па 2016 год. Першы падобны даведнік выйшаў у сакавіку гэтага года і быў прысвечаны ганаровым грамадзянам Гродна. Даведнік падрыхтавалі спецыялісты Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка. Яны працавалі ў музеях, архівах, з самімі героямі кнігі і іх сваякамі», — распавяла намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна Наталля Свірыда.
Пачаткова, да 2007 года, «Кніга славы горада Гродна» мела назву «Кніга народнай славы». Усяго з 1968 па 2016 год у кнігу ўнеслі імёны 53 чалавек.
У 2017 годзе ў «Кнігу славы горада Гродна» унеслі яшчэ тры імёны: ветэрана ВАВ Антаніны Забнiнскай, генеральнага дырэктара ААТ «Молочный мир» Марыны Анікеевай і старшынi агульнага сходу ўдзельнікаў СТАА «Контэ Спа» Валянціна Байко.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…