Спадчына

Амаль 2 млн еўра атрымаюць Гродна і Саколка на «Шлях Тызенгаўза»

За гэтыя грошы будуць адрэстаўраваныя былы будынак архіву ў Гродне і камяніца ў цэнтры Саколкі, а два гарады злучыць «Шлях Тызенгаўза». Грошы вылучаць з праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна», якая фінансуецца Еўрасаюзам.

Праект «Шляхам Тызенгаўза — стварэнне турыстычнага маршрута для прасоўвання гістарычнай і культурнай спадчыны Саколкі і Гродна» будзе каштаваць агулам 2,2 млн еўра. Большую частку — 1,9 млн еўра — выдзеліць праграма трансгранічнага супрацоўніцтва, паведамляе isokolka.eu. Праект мае рэалізавацца ў 2018−2019 гадах.

У Гродне будзе адноўлены будынак на плошчы Тызенгаўза, дзе раней знаходзіўся нацыянальны архіў. Там з’явяцца канферэнц-зал і галерэя. Будаўнічыя працы павінны пачацца ўжо летам, паведамляе tvgrodno.by.

Падобны цэнтр з’явіцца і ў Саколцы. Там адрамантуюць камяніцу па вуліцы Пілсудскага, 1. Там з’явіцца выставачна-канферэнцыйная зала, адукацыйна-рамесныя майстэрні, зала прысвечаная асобе Антонія Тызенгаўза і яго эпосе, а таксама адміністрацыйныя памяшканні.

Гэты будынак у цэнтры Саколкі адновяць у межах праекта

Таксама ў межах праекта паміж гарадамі будзе пазначаны роварны маршрут, у абедзвюх мясцовасцях пабудуюць пешыя маршруты, устулююць «лавачкі Тызенгаўза», а пункт турыстычнай інфармацыі ў Саколцы атрымае сучаснае мультымедыйнае абсталяванне.

Гарады закупяць веласіпеды, у тым электрычныя, велапаркоўкі, інструменты для рамонту веласіпедаў, каскі і камізэлькі для раварыстаў. Іх можна будзе ўзяць напракат у турыстычных цэнтрах. Таксама будзе распрацаваная стратэгія развіцця трансгранічнага турызму.

Па інфармацыі tvgrodno.by, у абодвух гарадах з’явяцца кавярні «Гродна» і «Саколка».

«Думаю, што Гродна пашанцавала. Нам выдумляць не трэба. У нас гістарычна склалася, што ў нас маса цікавых рэчаў», — сказаў Сяргей Каляда, каардынатар праекта з беларускага боку.

Пакуль праект рэстаўрацыі былога архіва чакае падпісання кантракта і ўзгаднення з мясцовымі ўладамі.


Агулам у тэме «Спадчына» было пададзена 352 заяўкі, у другі этап прайшлі 162 з іх, з чаго аўтары 146 праектаў даслалі неябходныя удакладненні. Конкурсная камісія вырашыла прафінансаваць 17 праектаў на агульную суму 33,25 млн еўра. Беларускія партнёры ўдзельнічаюць у 7 праектах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024