У пачатку кастрычніка аднавіліся працы па рэстаўрацыі лямуса на тэрыторыі Брыгіцкага кляштара ў Гродне. Зараз праходзіць другі этап працаў: запланавана замена ніжніх вянцоў і давядзенне да ладу сцен старога будынка, а таксама падрыхтоўка даху да зімы.
«Падрыхтоўчыя працы другога этапу пачаліся крыху раней, а з пачаткам кастрычніка пачалася актыўная фаза. У планах разабраць стары дах і накрыць пабудову руберойдам перад зімой». — распавёў Hrodna.life ксёндз Аляксандр Сасноўскі, які адказвае за рэстаўрацыю лямуса.
Ужо ў наступным годзе плануюцца работы па сталярцы і новым даху. Ёсць верагоднасць, што ў 2018 годзе лямус будзе цалкам адноўлены звонку. Але ўнутраных работ будзе яшчэ шмат.
Рэстаўрацыя лямуса пачалася ў кастрычніку 2016 года. Спонсар — Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы. З беларускага боку рэстаўрацыю курыруюць прадстаўнікі «Гроднаграмадзянпраекта».
Гродзенскі лямус — двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага дойлідства, выкладзены з масіўных брусаў, без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Верагодна, пабудаваны ў другой палове XVIII ст., хаця раней датаваўся 1630 годам.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…