Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне

Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу «У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета», 21 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы — HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь.

Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе забойства вядомага журналіста. Крыстафер Мілер раскажа пра падрыхтоўку сваёй журналісцкай працы, на якую ён выдаткаваў тры з паловай месяцы, пра найбольш цікавыя і дзіўныя моманты расследавання і пра тое, як ён дамагаўся шматлікіх інтэрв'ю, у тым ліку з высокапастаўленымі асобамі ва Украіне.

Даклад быў падрыхтаваны па замове Камітэта па абароне Журналістаў (CPJ, Committee to Protect Journalists), які базуецца ў Нью-Ёрку. Прэзентацыя адбылася ў Кіеве ў ліпені 2017 года. Аўтары дакладу праз год пасля гібелі Шарамета дамагліся прыёму ў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі для блізкіх Паўла.

У дакладзе, які грунтуецца на асабістых інтэрв'ю з дзясяткамі спікераў, Крыс падрабязна асвятляе беларускі, расійскі і ўкраінскі перыяды жыцця Паўла Шарамета, аналізуючы, адкуль журналісту маглі паступаць пагрозы. Мілер знаёміць чытача з апошнімі днямі Паўла, калі за ім вялося сачэнне, з дэталёвай карцінай на месцы выбуху аўтамабіля Алены Прытулы, у якім знаходзіўся Павел, і з ходам следства, прыходзячы да высновы пра шматлікія нестыкоўкі ў афіцыйнай версіі забойства журналіста з рэальнымі фактамі.

Мілер, карэспандэнт «Радыё Свабода» ва Украіне, піша пра канфлікты, карупцыю і палітыку ў рэгіёне для The Times, The Guardian і Global Post. Працуючы ў 2014 годзе рэдактарам і журналістам ва ўкраінскай газеце Kyiv Post, ён дапамагаў у кіраванні рэдакцыяй, якая была адзначана ў тым жа годзе Ганаровым медалём штата Місуры «За выдатнасць у служэнні журналістыцы» за асвятленне газетай крызісу ва Украіне.


HrodnaMediaRoom - ініцыятыва, арганізаваная Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыя партала Hrodna.life і Цэнтрам гарадскога жыцця. Тут адбываюцца сустрэчы гродзенцаў з вядомымі журналістамі і медыяэкспертамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024