Дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты» адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ўвечары 12 кастрычніка. Яе мэта — пазнаёміць гродзенцаў з трагедыяй у Курапатах, а таксама распавесцi пра тое, як сёння актывісты змагаюцца за захаванне гэтага месца.
Выставу хацелі прывезці ў Гродна яшчэ ў лютым, але даехала яна толькі ў кастрычніку. Гродна стаў першым пасля Мінска горадам, куды адправілася экспазіцыя. Арганізатары — грамадская ініцыятыва «Эксперты ў абарону Курапатаў» — ставяць перад сабой задачу данесці да грамадскасці праўду аб масавым знішчэнні беларускага народа пад Мінскам.
Арганізатары тлумачаць, што, па-першае, выстава створана для таго, каб беларускі народ зразумеў, што такое Курапаты і пазначыў месца масавых палiтычных рэпрэсій якім-небудзь высокамастацкім аб’ектам. Па-другое, каб беларусы ўсвядомілі тыя страшныя падзеі і прайшоў бы грамадзянскі працэс над сістэмай, якая панавала ў 1930−40 гадах. Па-трэцяе, каб людзi, даведаўшыся пра ўсе факты звертсва ў Курапатах, асэнсавалi іх і прыйшлi да пакаяння.
«Ужо сёння мы ведаем дакладна пяць імёнаў забітых у Курапатах людзей. Парэшткі ідэнтыфікаваныя, бо былі знойдзеныя дакументы. Сярод пяці вядомых нам чалавек — тры прадстаўнікі Гродзеншчыны. Гэта яўрэі. Менавіта таму мы і прыехалі перш за ўсё ў Гродна. Далей нас чакае яшчэ 13 гарадоў.
А ў зямлі ў Курапатах яшчэ дзясяткі, а то і сотні тысяч забітых. Мы звяртаемся ва ўсе структуры і просім даць нам імёны, але адказ адзiн — гэта дзяржаўны сакрэт. Таму мы і пачалі распавядаць грамадскасці пра Курапаты, хадзіць у суды, рабіць выставы, праводзіць міжнародныя конкурсы па афармленні народнага мемарыяла і іншае. Сёння мы ведаем многае, але ў будучыні трэба будзе даведацца яшчэ больш», — распавёў гісторык, актывіст грамадскай кампаніі «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы.
Выстава «Праўда пра Курапаты» будзе дзейнічаць да 26 кастрычніка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…