Смартфон Apple чакае пераможцу! Вучні Гродненшчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў

Сёлета праект «Чытаем па-беларуску з velcom» запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8 класаў з усёй Беларусі. Новы этап праекта стартаваў 11 кастрычніка. Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены.

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7−8 класаў прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Пасля трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу — movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

«За першыя 2 гады рэалізацыі праекта „Чытаем па-беларуску з velcom“ наша каманда праехала 21 000 кіламетраў і правяла ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Сёння мы рады пачаць новы этап праекта, які дазволіць ахапіць кожную школу Беларусі, — каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў.

— І калі першы этап быў скіраваны на малодшых школьнікаў, то цяпер мы звяртаемся да вучняў 7−8 класаў. Новы фармат конкурсу дыктуе сам час, для падлеткаў цяпер звыклыя смартфоны і сацыяльныя сеткі. Наша мэта - выкарыстаць сучасныя тэхналогіі, каб звярнуць увагу школьнікаў на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў».

Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць пастаянныя сябры журы праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» — пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Таксама ў склад журы ўвойдуць дзеячы культуры, адукацыі і спорту.

«Чытаем па-беларуску з velcom» — гэта неверагодная ініцыятыва, таму што яна аб’ядноўвае тысячы дзяцей з усёй Беларусі. У цэнтры праекта адзін з галоўных складнікаў культурнай спадчыны нашай краіны — беларуская літаратура, — лічыць Раіса Баравікова. — Дзякуй кампаніі velcom за тое, што яна працягвае надаваць вялікую ўвагу развіццю беларускай мовы і літаратуры і прыцягвае да такога карыснага праекта нас, беларускіх пісьменнікаў".

Падчас прэзентацыі конкурсу, якая прайшла ў 136 школе г. Мінска, вучням, гасцям і журналістам падрабязна распавялі правілы ўдзелу ў праекце. Першымі будучых удзельнікаў конкурсу падтрымалі прадстаўнікі ад Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» ў 2015 і 2017 гг. — Руслан Асланаў і Хелена Мерааі.

«Я ведаю, як важна мець падтрымку ў любых сваіх пачынаннях ад сяброў, бацькоў, старэйшых. І менавіта таму я сёння тут. Хачу пажадаць поспеху кожнаму з будучых удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», — распавяла Хелена Мерааі.

Прадстаўніца ад Беларусі ў дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне- 2017», фінал якога адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі, прызнаецца, што захапляецца беларускай літаратурай, а яе любімы беларускі аўтар — Васіль Быкаў.

З падрабязнымі правіламі праекта ўдзельнікі конкурсу могуць азнаёміцца на сайце www.velcom.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024