Спадчына

Мацэву з яўрэйскіх могілак знайшлі на тэрыторыі Старога замка

Чарговую яўрэйскую мацэву знайшлі ў цэнтры горада 11 кастрычніка. Яе знайшлі на тэрыторыі Старога замка, у тым меcцы, дзе раней стаяла савецкая сталярня.

Верагодна, мацэву выкарысталі для падмурка сталярнi, якая будавалі ў канцы 1950-х, калі руйнаваліся адныя з самых вялікіх яўрэйскіх могілак у Гродне. На месцы могілак цяпер знаходзіцца ЦСК «Нёман».

За апошнія некалькі месяцаў у цэнтры горада гродзенцы не раз знаходзілі яўрэйскія надмагільныя камяні. Аб знаходках гараджане паведамляюць альбо журналістам, альбо адразу вязуць пад сінагогу, дзе ўтварыўся своеасаблівы музей надмагільных камянёў. Верагодна, гродзенцы будуць знаходзіць мацэвы і далей, бо аб’екты, пабудаваныя ў 1950-х і 1960-х, дзе выкарыстоўваліся надмагільныя камяні, зараз рэканструююцца або зносяцца.

Старшыня гродзенскай іудзейскай абшчыны Барыс Квяткоўскі і рабін Іцхак Кофман лічаць, што знойдзеныя мацэвы трэба несці не пад сінагогу, а адразу на Занёманскiя могілкi. Транспартам абшчына забяспечыць не можа. Яе прадстаўнiкi просяць гараджан паставіцца з павагай да багатай гісторыі яўрэйства на Гродзенскай зямлі і самастойна праяўляць актыўнасць.

Яўрэйская мацэва знойдзеная на тэрыторыі Старога замка

Даведка

Яўрэяў у Гродне хавалi на Старых і на Новых могілках. Новыя яўрэйскія могілкі, якiм, нягледзячы на ​​назву, было некалькі сотняў гадоў, знішчылі ў канцы 1950-х гадоў. Помнікі і надмагільныя пліты, па ўспамінах відавочцаў, пайшлі на ўмацаванне пастамента Леніну, а таксама «разнесліся» па гаспадарках шматлiкiх гродзенцаў. На месцы могiлак пазней быў пабудаваны стадыён «Чырвоны Сцяг». Часткова перапахавалі парэшткі толькі падчас рэканструкцыі стадыёна ў 2000-х гадах — ды і тады без скандалу не абышлося. Пасля рэканструкцыі гродзенскай яўрэйскай абшчыне ўдалося ўсталяваць памятную шыльду на агароджы спартыўнага комплексу.

На месцы іншых могілак, якiя знаходзілася ў цэнтры горада, зараз аўтастаянка i дзіцячы сад па вулiцы Вялiкай Траецкай. Перапахавання ў савецкі час ніхто не рабіў, бо нашчадкі тых, хто спачывае на могілках, былі знішчаны нацыстамі ў гады халакоста. Разбурэннне могiлак пачалi яшчэ немцы падчас Другой сусветнай вайны.

У пасляваенныя гады савецкая ўлада згрэбла старыя косці, аскепкі помнікаў і зямлю — усё гэта перавезлі на тэрыторыю Занёманскiх яўрэйскіх могілак. Старажытныя магілы ператварыліся ў гару зямлі і бітага камення. Хоць Занёманскiя могілкі і зачынілі ў 1968 годзе, на іх можна ўбачыць даволі новую магілу аднаго з вязняў Гродзенскага гета — Рыгора Хасiда. Дзякуючы ўспамінам гэтага чалавека ўдалося даведацца пра жахлівыя зверствы нацыстаў на тэрыторыі Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025