Гродзенцы, якія займаюцца аднаўленнем батанічнага сада ў парку Жылібера, у кастрычніку выявілі новыя дрэвы — ядомыя каштаны. Апошнія такія былі скрадзены ў 2011 годзе — іх нехта высек. Аказваецца, рэшткі ссечаных дрэў пусцілі парасткі. Цяпер актывісты шукаюць спосабы аховы каштоўных дрэў.
Нечаканую знаходку зрабіў загадчык кафедры батанікі ГрДУ Алег Созінаў. Ён убачыў тры новых дрэва на месцы ссечаных.
«Трэба па магчымасці аднавiць тое, што было пасаджана Жыліберам. Зараз я займаюся перакладам спісу Жылібера з лаціны, — кажа Алег Созінаў. — У будучыні можа ўзнікнуць праблема: што рабіць з відамі, якіх не было ў садзе батанiка. Пакуль невядома, ці былі ў яго бярозы і іншыя расліны. Калі рэканструкцыя батанічнага саду будзе згодная са спісам Жылібера, то мы смела можам чакаць у будучынi турыстаў з Францыі і іншых краін».
Па стане на кастрычнік 2017 года на адмысловым участку ў парку Жылібера знаходзіцца 104 розныя асобнікі дрэў і кустоў, якія там былі высаджаныя да 2011 года і пасля. Зараз актывісты хочуць стварыць актуальны план-праект саду, які яны аднаўляюць. Гэта каштуе немалых грошай.
[irp posts="34 334″ name=" Парк Жылібера месца не для забаў, а для навучання і ціхага адпачынку". 5 ідэй як вярнуць каштоўнасць старому парку ў Гродне"]
Да канца года група гродзенцаў, у якую ўваходзяць звычайныя гараджане, прадстаўнікі Зелянбуда, Аграрнага ўніверсітэта і ўніверсітэта ім Янкі Купалы, плануе перасадзіць частку дрэў і пасадзіць нешта новае. На вясну запланавана ўстаноўка спецыяльных таблічак каля кожнай расліны.
Пасадкі ў парку Жылібера ніяк не ахоўваюцца. Здараюцца крадзяжы — так акурат адбылося з ядомымі каштанамі, якія ў 2011 годзе пасадзіла краязнаўца Наталля Канюк.
Актывісты дагэтуль вядуць дыялог з гарадскімі ўладамі аб наданні батанічнаму саду, які аднаўляецца, афіцыйнага статусу, а таксама наконт устаноўкі камер відэаназірання.
[irp posts="35 412″ name="Гатэль, музей або аддаць тытунёвай фабрыцы. Што зрабіць з палацам Чацвярцінскіх у парку Жылібера?"]
[irp posts="34 925″ name="У Кнігу славы Гродна ўнясуць тры новыя імёны. Краязнаўца Наталля Канюк у спіс не патрапіла"]
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…