Раней было проста — шапік з абмежаваным выбарам прэсы. Яна была патрэбна чытачам і рэкламадаўцам. Было зразумела, што за яе трэба плаціць. Зараз выданняў тысячы, а ў сеціве бязмежжа кантэнту — бясплатнага і таму абясцэненага. Як у гэтых умовах рабіць медыі - абмяркоўвалі ў Гродне 6 лістапада з кіраўнічкай беларускага Прэс-клуба Юліяй Слуцкай. Сустрэча прайшла ў рамках HrodnaMediaRoom.
Тэхналагічны выбух апошняга дзесяцігоддзя зламаў звыклыя схемы атрымання інфармацыі. Зараз мы маем непарыўны цыкл спажывання.
«Больш няма ранішніх ці вечаровых навінаў. Прачнуўшыся, мы гартаем тэлефоны, у транспарце правяраем почту і чытаем рассылкі, на рабоце, у бары, у ложку — мы працягваем спажываць інфармацыю. Гэта значыць, што ствараючы медыя, мы не можам гэтага не ўлічваць — мы таксама трапляем у гэту мясарубку».
У нас няма больш такога шчасця, калі можна было, здаўшы ў друк газету, спакойна ісці дадому спаць. Мы сядзім на «інфармацыйнай голцы» вельмі моцна.
Тым больш, сёння чытаюць не з аднаго экрану. Смартфоны, айпады, камп’ютары… Нашы матэрыялы па рознаму выглядаюць на розных носьбітах і гэта таксама трэба улічваць. Але самае страшнае — гэта вялізная канкурэнцыя.
Яшчэ гадоў 10 назад адной з галоўных каштоўнасцяў была вытворчасць эксклюзіўнай інфармацыі і арыгінальных навінаў.
Сёння навінаў столькі, і механізмы іх вытворчасці настолькі адпрацаваны, што гэта ўжо не тое, чым мы можам узяць. Таму зараз існуе агромністая канкурэнцыя за ўвагу і мы вымушаны ў ёй удзельнічаць.
Сёння 90% часу людзі праводзяць у мабільных дадатках, 79% з гэтага часу — у галоўных пяці: сацсетках, мэсэнджарах, пошце.
Правілы гульні задаюць тэхналагічныя платформы — сацсеткі, Google, Yandex. Апроч іх трэба канкураваць з бясконцай колькасцю ўдзельнікаў, бо зараз кожны блогер можа стаць уплывовым медыя.
Традыцыйныя медыі цяжка адаптуюцца да новых тэхналогій. Лідары — тыя, што ніколі не выходзілі ў друку. Яны прыйшлі адразу ў новыя тэхналогіі і рванулі наперад. Ім не трэба было ламаць звыклыя схемы працы. Яны нарадзіліся і вучыліся адразу ва ўмовах новых тэхналогій.
Добры прагноз — бліжэйшыя 10 год чакаецца спакойная тэхналагічная зона.
Кепскі прагноз — разрыў паміж дробнымі СМІ і гігантамі крытычна павялічыцца.
Сацсеткі могуць адысці на другі план. Трэнд агульнадаступнасці зменіцца ўстаноўкай на большую прыватнасць.
Інфармацыя аб карыстальніку стане ключавой для «настройкі» медыяў. Чым лепш будзем ведаць аўдыторыю, тым больш дыферэнцыравана будзем рыхтаваць і прадаваць інфармацыю.
Безумоўна, каштоўнасць будуць мець праўдзівыя галасы, сапраўдная журналістыка. Фэйкі і інфармацыйныя пухіры — гучныя тэмы апошняга году — паказалі небяспечнасць непадкантрольнай чалавеку тэхналагізацыі.
Адна з нашых бедаў у тым, што запраўляць сталі тэхналагічныя пляцоўкі, каторыя ў медыях нічога не разумеюць. Сучасныя праблемы, ад Брэксіта да выбараў Трампа насамрэч адсюль. Зараз пра гэта задумаліся і спрабуюць наладзіць дыскусію паміж журналістамі і праграмістамі. Але пакуль паміж імі - прорва.
Тое, што закрыюцца факультэты журналістыкі - не праблема. Адна з лепшых сістэм журналісцкай адукацыі - нямецкая. Яна пабудавана так, што чалавек спачатку атрымлівае добрую базавую адукацыю ў любой галіне — фізіцы, біялогіі, медыцыне - у чым заўгодна. А калі пазней хоча пісаць, то атрымліваюць прафесійную практыку ў вялікіх выдавецкіх дамахі і пачынае працу ў журналістыцы. Маючы нармальныя веды і галаву прафесію можна асвоіць за паўгода. Добрая адукацыя ў выніку дае вялікія прафесійныя перавагі.
У сучасных умовах выжываюць альбо тыя, хто мае фінансаванне ад дзяржавы (нашай ці замежнай) ці той, хто знайшоў спосаб манетызацыі зместу.
Гатовых рашэнняў няма. Ніхто не ведае, як правільна. Свет медыя сёння — вялікая лабараторыя. І гэта добра, бо нават у «маленькіх і смелых» ёсць шансы.
Каб атрымаць грошы, трэба знаходзіць тое, што цэніцца. Напрыклад:
— Ствараць платны кантэнт для нішавых медыя. Рабіць тэматычны матэрыял замест навінаў і глыбокія спецыялізаваныя медыі не для асобных спажыўцоў, а для кампаній.
— Краўдфандынг і пошук інвестараў. Больш за ўсё пасуе для сацыяльнай журналістыкі.
— Манетызацыя праз івэнты.
— Трэба вучыцца кіраваць медыябізнесам. Нас вучылі журналістыцы, але не мэнэджменту. Зараз трэба рыхтавацца да нармальнага паўнавартаснага рынку.
Універсальная парада — не складваць усе яйкі ў адзін кошык. Мы жывём як у вялікай лабараторыі і павінны эксперыментаваць.
Гасцямі папярэдніх сустрэч у HrodnaMediaRoom былі медыяэксперт Аляксандр Фядута і рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.
[irp posts="34 631″ name="Яшчэ раз пра свабоду. Аляксандр Фядута сустрэўся з гродзенцамі на новай медыяпляцоўцы"]
[irp posts="35 747″ name=""Волі і шмаравідла". Чаго насамрэч хочуць беларусы распавёў рэдактар «Нашай Нівы""]
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…