Ужо пяты год запар у Гродне праходзіць фестываль моды Grodno Fashion Show, які збірае цікавыя калекцыі з Беларусі, а апошнім часам і з суседніх краін. У гэтым годзе ў актавай зале Каледжа мастацтваў паказалі каля 40 дызайнерскіх работ на сезон восень-зіма 2017.
Усяго на подыўме выступіла амаль 200 мадэляў, якія дэманстравалі калекцыі ў дзённым і вячэрнім паказах. На фэстывалi прадставілі шмат дызайнерскіх дзіцячых калекцый. Некаторыя дызайнеры прыехалі нават са сваімі мадэлямі.
«Гэтым разам у нас менш брэндавых работ, але больш аўтарскіх, — кажа галоўны арганізатар Grodno Fashion Show Ігар Ляговiч. — Дызайнеры са сваімі калекцыямі да нас прыехалі не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Польшчы ды Расіі. Мы працягваем пашыраць геаграфію. Ужо цяпер дызайнеры пачынаюць заяўляцца на Grodno Fashion Show вясна-лета 2018. Там будзе прадстаўлена шмат прамысловых калекцый».
На вясновы паказ, які запланаваны на пачатак сакавіка, усё яшчэ могуць заяўляцца і маладыя гродзенскія дызайнеры.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…