Падчас міжнароднай паўзы футбольны “Нёман” у чацвер 5 кастрычніка паспеў правесці таварыскі матч у сталіцы Літвы Вільнюсе, дзе сустракаўся з футбольным клубам “Тракай”. Матч паміж супернікамі скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 3:0.

Лік у матчы адкрыў Білялетдзінаў на 15-й хвіліне, а за 7 хвілін да перапынку Яблонскі з дапамогай аўтагола зрабіў яго 2:0.

У канцы другой паловы матчу ўсё той жа Білялетдзінаў зрабіў дубль і давёў лiк у матчы да разгрому.

“Тракай” – “Нёман” – 3:0.

Адновіцца чэмпіянат Беларусi 13 кастрычніка. У гэты дзень “Нёман” у Гродне будзе прымаць “Гарадзею”. Пасля 25 тураў, гродзенцы размясціліся на 5-м радку ў турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 37 ачкоў.