Летась гродзенская мастачка Іна Папаратная перамагла ў конкурсе ілюстратараў дзіцячых кніг, а сёлета ў кастрычніку з’явілася першая кніжка з яе ілюстрацыямі «Собака Фрося и ее люди» Святланы Лаўровай. «Мая першая кніжка! Яшчэ вачамі не бачыла і рукамі не кранала! Вельмі радасна і нечакана. Хаця і чакана» — пісала Іна ў ў сацсетках 2 кастрычніка. Пра сабаку Фросю і ды іншыя змены ў творчым жыцці Іна расказала Hrodna.life
Перамога ў конкурсе «Новая детская книга» застала Іну на вялікім тэрміне цяжарнасці і дала права праілюстраваць адну з кніжак выдавецтва «Росмен». Такім чынам, ад лістапада чакала Іна адразу дваіх — уласнае чацвёртае дзіцятка і героя кнігі, жыццё каторага трэба было намаляваць.
[irp posts="3230″ name=" Карцінкі", што прынеслі гродзенскай мастачцы перамогу, можна пабачыць у «Кронане""]
Дачушка з’явілася на свет ў снежні. Мама-мастачка падзялілася яе ўласнаручна намаляваным партрэтам.
Калі Іна малявала кнігу пра Фросю, перад сном чытала аб прыгодах сабачкі сваім дзецям. Ім падабалася, смяяліся.
-А пакажы карцінкі - прасілі малыя
-Тут карцінак яшчэ няма, я іх толькі малюю — адказвала мама.
І вось зараз, напачатку кастрычніка, кніга пабачыла свет.
«Першая кніга для мяне — падзея асаблівая. Дасведчаныя ілюстратары кажуць, што гэта наогул цуд — трымаць у руках уласную выдадзеную кнігу. Вядома, прызнанне ў асяроддзі ілюстратараў і проста гледачоў - гэта таксама вельмі важна. Добрыя словы, пахвала, зваротная сувязь — гэта ж наогул „ежа“ мастака».
З ілюстраваннем дзіцячых кніг, мяркуе Іна, яна знайшла сваю сцежку ў творчасці. «Яшчэ калі закончвала каледж мастацтваў, то малявала ілюстрацыі да кніг. Нават дыпломнай працай былі ілюстрацыі да „Хронік Нарніі“. Таму магу сказаць дакладна — кніга і ўсё, што з ёй звязана — адназначна маё.»
Зараз Іна супрацоўнічае яшчэ і з дзіцячым часопісам «Крынічка» ды малюе ілюстрацыі для календара на наступны год.
Што да кніжкі, то яна хутка з’явіцца і ў гродзенскіх кніжных крамах, каторыя сочаць за навінкамі выдавецтва. Іна ўжо атрымала прапанову правесці ў адной з іх аўтограф-сесію. Застаецца толькі дачакацца, каб «Сабака Фрося і яе людзі» даехалі да Гродна.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…