У фінскім Ювяскюля 3 кастрычніка «Нёман» правёў пяты паядынак сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе сустракаўся з мясцовай аднайменнай камандай. Прайграючы па ходу сустрэчы, гродзенцы знайшлі сілы зраўняць лік у матчы і перавялі гульню ў авертам. У дадатковы час супернікі мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў мацнейшымі аказаліся гаспадары.
Старт матчу застаўся за «Ювяскюля», якія на 3-й хвіліне здолелі ў большасці адкрыць лiк. Дакладным кідком адзначыўся форвард гаспадароў Рооба. Гродзенцы здолелі разгуляцца толькі ў сярэдзіне перыяду, але стварыць сур’ёзную пагрозу каля брамы гаспадароў не ўдалося.
Каманда Сяргея Пушкова праваліла старт і другога перыяду. Фінам спатрэбілася ўсяго 9 секунд пасля выхаду на лёд, каб закінуць другую шайбу ў матчы. Вызначыўся Саары. Гродзенская дружына толькі ў канцы дваццаціхвілінкі здолела правесці добры адрэзак часу. Вось толькі трапіць у вароты «Ювяскюля» чырвона-чорным не ўдалося, нягледзячы на вялікую колькасць небяспечных кідкоў.
Заключную дваццаціхвілiyку «Нёман» правёў ужо вельмі добра. Сяргею Пушкову ўдалося сабраць каманду і прымусіць адыграцца. Спачатку забіў на 53-й хвiлiне Кіслы, а праз хвіліну Жыдкіх зраўняў лік у матчы. У канцы асноўнага часоў «Нёман» мог даціснуць «Ювяскюле», Пушкоў нават зняў брамніка і выставіў шостага гульца. Але забіць гродзенцам не ўдалося. У выніку каманды перайшлі гуляць у авертайм, дзе мацнейшага не выявілі. А вось адзіны дакладны булiт гаспадароў прынёс ім перамогу і датэрміновы выхад у плэй-оф.
«Нёман» нягледзячы на тое, што набірае 1 ачко, усё роўна страціў шанцы на выхад з групы.
«Ювяскюля» — 11 (ачкоў)
«Цуг» — 8
«Нёман» — 5
«Вена» — 3
Апошні матч «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў пройдзе ў Гродне 10 кастрычніка, дзе гродзенцы на сваёй пляцоўцы будуць прымаць «Ювяскюля.»
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…