У выставачнай зале на Ажэшкі 3 кастрычніка адкрылася фотавыстава «Аўгустоўскі канал». Аўтары выстаўленых работ — удзельнікі VI міжнароднага фотапленэру «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў - беларусаў, палякаў і літоўцаў», які прайшоў на шлюзе Дамброўка ў канцы лета 2017 года.
Працаваць на пленэр былі запрошаны 10 фатографаў - пяць членаў Беластоцкага фатаграфічнага таварыства і пяць прадстаўнікоў фотаклуба «Гродна». Усяго на выніковай фотавыставе прадстаўлена каля 150 фатаграфій.
Папярэднія пяць міжнародных пленэраў адбыліся ажно ў канцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Першы — «Возера Свіцязь» — у 1995 годзе, далей былі «Гродзенская паштоўка» ў 1997 годзе, «Аўгустоўскі канал» у 1998 годзе, «Гродна на мяжы тысячагоддзяў» у 1999 годзе і «Беларускі шлях Яна Булгака» ў 2001 годзе. Выніковыя выставы паказвалі ў Беларусі і за мяжой. Таксама ў замежжа мае адправіцца і сёлетняя экспазіцыя.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…