Міжнародны Дзень татуіроўшчыка і татуіраваных людзей адзначылi ў Гродне 1 кастрычніка. У гэты дзень адкрылася новая тату-студыя “Iнкарнацыя”. Да адкрыцця быў прымеркаваны невялікі канцэрт мясцовых гуртоў.
“Адмыслова рыхтавалі адкрыццё да гэтага дня, – распавядае кіраўнік студыі Вераніка Пермякова. – Наша студыя будзе ў Гродне самай вялікай. У нас ужо працуюць чатыры майстры”.
У дзень адкрыцця каля новай студыi прайшоў канцэрт кавер-бэнда “Перекрёсток” і групы «PET NIHIL». Скончылася святкаванне фаер шоў.












