Пра анкалогію і жаночае здароўе раскажуць гродзенкам у кастрычніку

У кастрычніку пачынаецца Сусветны месяц барацьбы супраць рака грудзей, які быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у 1993 годзе. Акрамя таго, штогод 15 кастрычніка, у 44 краінах свету праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы. У Гродне на гэты час запланаваны шэраг адукацыйных імпрэзаў і абследванняў для гарадзенак.

Тэма лекцыі, трэнінгу Месца правядзення Дата
1. Пухлінавыя захворванні ў жанчын. Будова і функцыі малочнай залозы. Прычыны і фактары, якія ўплываюць на ўзнікненне наватвораў (лекцыя) «Дзіцячая паліклініка № 2 г. Гродна», вул. Гагарына, 18

06.10.2017

18.00

2. Жаночае здароўе: захворванні, папярэджанне развіцця рака малочнай залозы (лекцыя-семінар).13.10.2017г.
18.00 ч.
«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Карскага «, вул. Замкавая, 20

13.10.2017

18.00

3. 3. Што трэба ведаць пра рак малочнай залозы. Клінічныя прыкметы раку малочнай залозы (лекцыя) «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Карскага «, вул. Замкавая, 20

20.10.2017

18.00

4. Меры прафілактыкі рака малочнай залозы. Сучасныя метады дыягностыкі. Самаабследванне малочных залозаў (лекцыя-трэнінг). «Дзіцячая паліклініка № 2 г. Гродна»,
Вул. Гагарына, 18

27.10.2017

18.00

Таксама ў Дзіцячым хоспісе можна будзе прайсці абследванне малочных залозаў. 21 і 28 кастрычніка ад 11 да 14 гадзін лекары-анколагі будуць гатовы прыняць усіх ахвотных па арасу вул. Гагарына, 18.

Арганізацыяй месяца барацьбы супраць раку грудзей займаюцца грамадская дабрачынная арганізацыя Гродзенскі дзіцячы хоспіс, Дзіцячая паліклініка № 2, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Гарадская клінічная бальніца № 3 — аддзяленне Хоспіс, Гарадзенская абласная клінічная бальніца, анкалагічны дыспансер і Цэнтр Дапамогі Жыццю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025