Футбалісты гродзенскага «Нёмана» ужо трэці матч запар не ведаюць перамог. У суботу 30 верасня падапечныя Ігара Кавалевіча згулялі ў Мінску ўнічыю з «Крумкачамі».
Каманды хутка здолелі адкрыць лік. Спачатку гулец гаспадароў Іваноў з-за межаў штрафной на 9-й хвіліне адкрыў лік у матчы. А ўжо праз 2 хвіліны пасля закіда ў вратарскую ад Рудзіка капітан гродзенцаў Павел Савіцкі выраўноўвае лiк.
Яшчэ да перапынку «Нёман» здолеў выйсці наперад. Гуляючы наперадзе ў гродзенцаў Глеб засмуціў былых аднаклубнікаў і зрабіў лік 1:2.
Са стартам другога тайма актыўна гулялі «Крумкачы», гэта і прынесла на 64-й хвіліне гаспадарам выніковы ўдар, які і зрабіў лік у матчы 2:2. Вызначыўся Філановіч. Як аказалася, гэта і быў апошні забіты гол у матчы, нягледзячы на сур'ёзную барацьбу да апошніх хвілін.
Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч быў незадаволены дзеяннямі сваіх абаронцаў.
«Разлічвалі на іншы вынік, але не атрымалася. Віною, напэўна, наша гульня ў абароне — вельмі шмат дапусцілі памылак. У цэлым, было шмат тэхнічнага браку, калі аддавалі мяч суперніку. Такія памылкі дапускаць у абароне нельга. Засталося яшчэ шэсць тураў - будзем у кожнай гульні змагацца і выпраўляць тое, што зрабілі самі».
Барацьба за 4-е месца толькі пачынаецца і, нягледзячы на складаны каляндар, у гродзенцаў яшчэ ёсць шанцы зачапіцца за гэты радок. За шэсць тураў да канца чэмпіянату «Нёман» займае 5-е месца і мае ў сваім актыве 37 ачкоў.
Наступны матч «Нёман» правядзе 13 верасня ў Гродне, дзе будзе прымаць «Гарадзею».
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…