Спадчына

На гродзенскіх Фарных могілках знік крыж з магілы роднага брата Элізы Ажэшкі

Старыя Фарныя могілкі ў Гродне панеслі чарговую страту. Знік металічны крыж з магілы Яна Вiдацкага, роднага брата Элізы Ажэшкі.

Апошні раз крыж бачылі на могілках у жніўні гэтага года. У канцы верасня пасля чарговай экскурсіі крыж на магіле Вiдацкага не знайшоў гісторык Андрэй Вашкевіч.

«Апошнія гады чыгунны крыж на магіле брата Элізы Ажэшкі проста стаяў ля гранітнага надмагілля, яго нехта зламаў гадоў 20 таму, але ён быў. — распавядае Андрэй Вашкевіч. — Я часта бываю на могілках і на памяць вывучыў стан многіх магіл, у тым ліку і Яна Вiдацкага. А ў апошнія выходныя, калі вадзіў калегаў па могілках, то не знашоў крыжа ля надмагілля брата Ажэшкi. Хочацца верыць, што крыж прыбралі камунальныя службы і куды-небудзь яго схавалі. Бо магіла вельмі важная, амаль ніхто з турыстаў, нават аматараў біяграфіі Элізы Ажэшкі, не ведае, што апрача сястры Камілы яна мела яшчэ і брата па маці - Яна».

[irp posts="32 138″ name="Добры прыклад для Гродна: як украінцы і палякі разам ратуюць Лычакаўскія могілкі Львова"]

Так выглядаў крыж на магiле Яна Відацкага
Ксёндз Яўген, які працуе ў капліцы на старых Фарных могілках, апошнім часам знікнення не фіксаваў. Куды мог падзецца крыж з надмагілля Яна Вiдацкага, ён сказаць не можа. Але паспрабуе спытаць у прыхаджан і ў людзей, якія час ад часу прыбіраюць могілкі.

Саму ж магілу Яна Вiдацкага ў свой час адшукалі краязнаўцы Алесь Госцеў і Фёдар Ігнатовіч па інфармацыі, якую ім дала польская даследчыца. Акрамя гэтага на гродзенскіх могілках пахавана і маці Элізы Ажэшкі Францішка Відацкая.

З пачатку 1980-х гадоў на старых каталіцкіх і праваслаўных могілках на Антонава знікла шмат помнікаў і крыжоў. У апошнія гады ідуць размовы пра ўключэнне комплексу ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Міністэрства культуры адмовіла, матывуючы тым, што стан могілак не адпавядае гэтаму і што яны працягваюць функцыянаваць, хоць, па вялікім рахунку, юрыдычны статус могілак не вызначаны. Фармальна яны зачынены з 1973 года, але дагэтуль людзі працягваюць зрэдку хаваць тут сваіх родных.

[irp posts="33 010″ name=" Нулявы кіламетр" распавёў пра найстарэйшы ў Беларусі некропаль — гродзенскія старыя могілкі"]

Даведка

Старыя гродзенскія могілкі знаходзяцца практычна ў самым цэнтры горада на вуліцы Антонава. На высокіх пагорках, амаль на трох гектарах зямлі, знаходзяцца праваслаўныя і каталіцкія пахаванні. Пісьмовых крыніц пра дакладны час заснавання няма. Але першыя пахаванні, якія змаглі ідэнтыфікаваць гісторыкі, адносяцца да канца XVIII стагоддзя. Афіцыйна гарадскія могілкі былі заснаваныя ў 1792 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024