Першая жаночая велапрагулка па горадзе пройдзе 30 верасня.
«Упрыгожвайце ровары кветкамі і стужкамі, апранайце любімыя паліто, капелюшы і пальчаткі», — заклікаюць арганізатары. Кошык, сабачка, кветкі ў валасах і спадніца з махрамі - незвычайна, але магчыма. Джынсы і жакет — прыгожа і практычна.
Збор ля фотазоны ў выглядзе сэрца ў парку Жылібера ў 12.00.
Падчас збору можна будзе забавіцца:
-упрыгожаннем ровараў кветкамі і стужкамі;
-удзелам у конкурсе на лепшае манеўраванне сярод дзяўчат;
-дэманстрацыяй стылю ад удзельніц.
Велапрагулка па цэнтры горада з фотасесіямі пройдзе па маршруце: парк Жылібера, вул.Савецкая, драмтэатр, набярэжная р.Нёман.
«Чакаем фатографаў Гродна, каб захаваць у кадры прыгожых, актыўных і спартыўных дзяўчат і жанчын», — пішуць арганізатары і нагадваюць, што размяшчаючы фатаграфіі ў сацыяльных сетках варта не забываць пра хэштэгі #grodnobikestyle і #ВелоГродно.
Велапрагулка праходзіць у рамках Тыдняў устойлівага развіцця. Да мерапрыемстваў, якія пройдуць па рэспубліцы да канца кастрычніка, адносяцца круглыя сталы, акцыі, конкурсы, экалагічныя экскурсіі, мясцовыя фестывалі і святы, інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы па тэме ўстойлівага развіцця і інш.
Азнаёміцца са спісам мерапрыемстваў у Гродзенскай вобласці можна па спасылцы http://sdweeks.ibb-d.by/eventline?region=15&type=All
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…