У прасторы HrodnaMediaRoom працягваецца цыкл размоваў пра свабоду. Госць сустрэчы, што адбудзецца 29 верасня, – галоўны рэдактар газеты і сайта “Наша Н**а” Ягор Марціновіч.

З ім паразмаўляем пра тое, дзе ляжыць мяжа паміж жаўцізной і якаснай журналістыкай, як манетызаваць кантэнт у інтэрнэт-СМІ і пашырыць аўдыторыю, як выданням будаваць моўную палітыку і заставацца незалежнымі. “Наша Ніна” таксама стане прадметам для абмеркавання.
Сустрэча пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.


