У сераду 27 верасня ў 11.30 у Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца планавая праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Гэта неабходна для таго, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці сістэмы і якаснай працы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца двойчы ў год.
Гук, які выдаюць сірэны, распаўсюджваецца ў радыусе 300−400 метраў і з’яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Ён азначае «Увага ўсім!». Пачуўшы яго, трэба ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлевізары і праслухаць паведамленне.
У бліжэйшую сераду пры ўключэнні сірэн жыхароў і гасцей рэгіёну МНС просіць не паддавацца паніцы і з разуменнем паставіцца да праверкі. Таксама абвесткі будуць праходзіць праз каналы эфірнага і кабельнага тэлебачання ды радыёвяшчання.
Выкарыстанне розных сродкаў давядзення інфармацыі дазваляе значна павысіць эфектыўнасць абвесткі ў выпадку надзвычайных сітуацый і, адпаведна, мінімізаваць непажаданыя наступствы.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…