Аматараў назіраць за жывёламі і наведваць Гродзенскі заапарк запрашаюць узяць удзел у конкурсе фотаздымкаў «Мой Гродзенскі заапарк», паведамляе старонка заапарку. Конкурс будзе праходзіць на працягу цэлага года: з 1 кастрычніка 2017 па 1 кастрычнiка 2018. Падвядзенне прамежкавых вынікаў будзе адбывацца штомесяц у апошнюю пятніцу. Лепшыя фота апублікуюць на старонцы заапарка.
Сюжэт фота можа быць любым — пазнавальным, забаўляльным, дзіўным, павучальным, вясёлым і нават смешным. Арыгінальныя подпісы да фатаграфій — вітаюцца. Журы вызначыць 3-х пераможцаў конкурсу, яны атрымаюць дыпломы і прызы. Уваход у заапарк для здымкі жывёлаў - на агульных падставах, то бок платна.
Дасылаць свае фотаздымкі трэба на электронны адрас заапарка, з пазнакай «фотаконкурс». Падвядзенне канчатковых вынікаў пройдзе 1 кастрычніка 2018 года.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…