У гэтым годзе на Дзень горада ў Кнігу славы Гродна ўнеслі тры новыя імёны. Сярод іх апынуўся і Валянцін Байко, дырэктар прадпрыемства «Контэ СПА», якое ў гэтым годзе адзначае 20 гадоў.
«Я лічу, што ўзнагарода не толькі мая, але і ўсяго калектыву. У гэтым годзе нашай кампаніі споўнілася 20 гадоў, і гэта час барацьбы і цяжкасцяў. У першую чаргу гэта барацьба за якасць і за рынкі. Гэта велізарная праца. Поспех прадпрыемства не толькі мой, але і майго брата, і ўсіх маіх калег», — распавёў на святкаванні Дня горада Валянцін Байко.
Кампанія «Контэ Спа» была заснавана ў 1997 годзе ў Гродне. 20 гадоў працы вывелі «Контэ Спа» на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэткавых вырабаў ва Усходняй Еўропе. На сённяшні дзень «Контэ Спа» гэта больш за 2 тысячы станкоў, пастаўкі больш чым у 30 краін свету, тры этапы кантролю — гарантыя якасці прадукцыі, пацверджаная міжнародным стандартам ISO 9001.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…