Здароўе і спорт

Новае футбольнае поле са штучным пакрыццём адкрыюць у кастрычніку ў Каложскім парку

Новае поле са штучным газонам да Дня горада адкрыць не паспелі. Вінаватае надвор’е і шэраг іншых фактараў. Новы спартыўны аб’ект плануецца здаць у кастрычніку.

Будаўніцтва поля са штучным пакрыццём пачалося ў жніўні на базе футбольнага клуба «Нёман», што ў Каложскім парку. Яго будаўніцтва падтрымліваюць гарадскія ўлады, Беларуская і Міжнародная Федэрацыі футбола.

Бетонную пляцоўку накрылі сучасным штучным пакрыццём памерам 60×40. Плануецца, што побач з полем з’явяцца трыбуны. На новым футбольным полі змогуць трэніравацца як пачаткоўцы, так і прафесіяналы. Магчыма, пляцоўка будзе даступная і для жыхароў горада, на платнай аснове.

Новае поле стане сёмай футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём у Гродне. Амаль усе старыя знаходзяцца не ў лепшым стане, за выключэннем футбольнага манежа. Дзве невялікія каробкі знаходзяцца на вуліцы Захарава (стадыён ГрДУ). Адна каробка ёсць на тэрыторыі стадыёна «Абутнік». Яшчэ адна каробка ў Каложскім парку, а вялікае поле — на тэрыторыі ЦСК «Нёман». На апошняй пляцоўцы плануецца замена газона.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024