Грамадскае аб’яднанне «VulcanicaMente» разам з ГА «Цэнтр «Трэці сектар» запрашаюць валанцёра_ку на ЕВС-праект у горадзе Лечче, Італія.
VulcanicaMente - некамерцыйная арганізацыя на поўдні Італіі, якая прапаноўвае магчымасці мясцовай супольнасці развіваць свае кампетэнцыі ў сферах нефармальнай адукацыі, мабільнасці, міжкультурнага і міжпакаленчага паразумення. Арганізацыя рэалізуе мясцовыя ініцыятывы і ўдзельнічае ў еўрапейскіх праектах.
Калі табе ад 18 да 30 гадоў, цябе цікавіць нефармальная адукацыя і НДА менеджмент, і хочаш на год апынуцца ў свеце італьянскай мовы і культуры, гэты праект для цябе!
Дзе? Лечче, Італія
Калі? Сакавік 2018 — Люты 2019
Валанцёры_кі будуць мець магчымасць распрацоўваць і арганізоўваць свае ўласныя мерапрыемствы, семінары, мясцовыя і міжнародныя праекты.
Валанцёр_ка будзе працаваць 35 гадзін у тыдзень (не больш за 7 гадзін у дзень). Расклад гнуткі, будзе складзены і ўзгоднены разам з камандай. Валанцёр_ка з Беларусі будзе працаваць разам з валанцёрам_кай з Грэцыі.
Праектам забяспечваецца даезд на месца праекта і назад, страхоўка, пражыванне і харчаванне, а таксама выдаткоўваюцца кішэнныя грошы.
Каб падаць заяўку на ўдзел у праекце, патрэбна да 27 верасня запоўніць заяўку (у графе Sending organisation трэба выбраць «NGO «Centre «The Third Sector») і даслаць CV на ангельскай ці італьянскай мове на адрас 3sektaryia@gmail.com, з пазнакай «Валанцёрства ў Лечче».
Напрыканцы праекта валанцёры атрымаюць Youthpass сертыфікат з апісаннем кампетэнцый, развітых у межах праекта.
Праект ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» разам з Vulcanicamente у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза «Эразмус плюс» — Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…