Каманда Сяргея Пушкова ў суботу 23 верасня нечакана саступіла ў Брэсце мясцовай камандзе. Зыход сустрэчы вырашылі пасляматчавыя буліты, у якіх мацнейшымі аказаліся мясцовыя хакеісты.

У кожным з перыядаў “Нёман” пераўзыходзіў свайго суперніка ў тры, а то і чатыры разы па кідках. Але вось забіць чырвона-чорным удалося толькі ў трох сваіх момантах. Хакеісты “Брэста” на працягу ўсяго матчу здолелі выстаяць перад чэмпіёнам, рэалізаваць свае шанцы, а таксама перавесці гульню ў пасляматчавыя буліты, дзе і апынуліся мацнейшымі за “Нёман”.

“Брэст” – “Нёман” 4:3 (бул.) (1:2, 1:1, 1:0, 0:0, 1:0)

Галы:
11.56 1: 0 – Мірончык (Цiпан)
12.57 1: 1 – Ляўша (Рэмезаў, Варывончык)
13.39 1: 2 – Кіслы (Дарафееў, Лісічкін)
29.25 1: 3 – Кіслы (Крыскін, Лісічкін)
34.04 2: 3 – Ісайкоў (Бяляй, К.Рашэўскi)
42.41 3: 3 – Хамякоў
65.00 4: 3 – Бабко (вырашальны кідок)

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў адзначыў добрую гульню галкіпера “Брэста”.

“Першае, павіншаваць з перамогай гаспадароў, яны заслужылі тым, што працавалі на працягу ўсяго матчу. Лічу, што было вельмі шмат створана, столькі было выпушчана момантаў, калі ўзяць статыстыку кідкоў, колькі ў нас было магчымасцяў, там каля 80 мне сказалі, і толькі 37 дайшло да брамы – гэта таксама вельмі шмат. Я думаю, што гэта дастаткова, каб забіваць шайбы, але, на жаль, добра згуляў варатар, малайчына хлапчук, можна сказаць, што ён і абыграў нашу каманду. Таму з перамогай. Малайцы!”

Пасля паразы ў “Брэсце” гродзенская каманда здолела захаваць за сабой трэцяе месца ў турнірнай табліцы і цяпер мае ў сваім актыве 14 ачкоў.

Наступную гульню ў чэмпіянаце “Нёман” правядзе 28 верасня ў Гродне, дзе будзе прымаць зборную U20. А 26 верасня гродзенскія хакеісты правядуць чарговы матч Кубка Салея супраць” Юнацтва “, матч пройдзе ў Гродне.