Пяты штогадовы фестываль сыру прайшоў у Гродне 23 верасня — на Дзень горада. На юбілейным мерапрыемстве сабралiся вядучыя прадстаўнікі малочнай прадукцыі Беларусі. Свята мела назву «Тэорыя вялікага сыру».
На фірмовых стэндах вытворцаў можна было паспрабаваць навінкі малочнай прадукцыі і купіць іх.
«Кожны год у нас розная тэма фестывалю і мы ніколі не паўтараемся. Гэта падабаецца гараджанам. Мы заўсёды стараемся выстаўляць новыя віды сыроў на дэгустацыю. Прадукцыю, якая на фестывалі карыстаецца найбольшай папулярнасцю, мы пасля пускаем на вытворчасць», — распавяла кіраўнік гродзенскага прадпрыемства «Молочный мир» Марына Анікеева.
Напярэдадні фестывалю на гродзенскім прадпрыемстве прайшла дэгустацыя сыроў беларускіх вытворцаў. Эксперты ацанілі 63 віды сыроў ад 27 заводаў Беларусi. Пераможцаў абвясцілі ў дзень фестывалю з галоўнай сцэны.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…