У Польшчы зноў пройдзе «ўікэнд за паўцаны»: турыстычныя паслугі патаннеюць на тры дні

560 фірм і арганізацый далучацца да акцыі «Польшча пабач больш», якая пройдзе 6−8 кастрычніка. У гэтыя дні іх кліенты заплацяць у два разы менш.

У акцыі ўдзельнічаюць гатэлі, музеі, рэстараны, спартыўныя аб’екты — агулам на 100 аб’ектаў больш, чым было мінулым разам — вясной 2017. Тады іх паслугамі скарыстала 77 тыс. турыстаў, зараз чакаецца 100 удзельнікаў акцыі.

У нашых найбліжэйшых суседзяў - на Падляшшы — да акцыі далучыліся гатэлі ў Аўгустове, Сувалках і Белавежы, шэраг агратурыстычных аб’ектаў, музей малака ў Граеве, музей сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцу, даўні кляштар камедулаў на возеры Вігры і іншыя цікавыя аб’екты. Знайсці кожнага ўдзельніка акцыі можна на адмысловым сайце.

Гэта ўжо трэці ўікэнд за паўцаны за апошнія два гады. Арганізуюць распродаж Польская Турыстычная Арганізацыя і Міністэрства спорту і турызму.

Акцыя мае на мэце стымуляцыю ўнутранага турызму і падтрымку турыстычнага руху паміж сезонамі. Дарэчы, унутраны турызм у Польшчы і без такіх акцый упэўнена расце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024