У аўторак 19 верасня ў Мінску прайшоў першы матч паўфіналу Кубка Руслана Салея паміж «Юнацтвам» і «Нёманам». У сур’ёзным паядынку гродзенская каманда здолела вырваць перамогу ў мінчан і выйсці наперад у серыі.
Супернiкi за матч здолелі забіць 10 шайбаў і па чарзе даганялі адзін аднаго. Але ў заключнай дваццаціхвілінцы камандзе Сяргея Пушкова атрымалася ўсё-такі павялічыць перавагу ў дзве шайбы, з чым «Юнацтва» справіцца ўжо не магла.
«Юнацтва» — «Нёман» 4:6 (2:3, 0:1, 2:2)
галы:
12.33 1:0 — Уолтерс (Кашкар, Антонаў)
13.02 1:1 — Кліменка (Багданоўскі)
13.57 2:1 — Претнар (Развадоўскі)
17.43 2:2 — Стэфановіч (Пасют)
18.08 2:3 — Кліменка
21.25 2:4 — Дарафееў
45.04 3:4 — Кашкар (Макрыцкі, Уолтерс)
50.03 3:5 — Ляўша (мен.)
53.01 4:5 — Парфеявец (Туркін, — бол.)
58.48 4:6 — Рэмезаў (Баярчук, Жыдкіх)
Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што яго камандзе трэба дапрацоўваць у абароне.
«Каманды правялі добры матч, гулялі ў атакуючы хакей. Таму было столькі закінута шайбаў. Мы вельмі добра рэалізоўвалі моманты і нядрэнна абараняліся, калі гэта было патрэбна. Але галы былі, значыць, трэба яшчэ дапрацоўваць у абароне, каб не было столькі забіта ў нашы вароты. Добра, што мы ў гэтым матчы забілі больш».
Лік у серыі (да 2-ух перамог): «Юнацтва» — «Нёман» 0:1
Сустрэча ў адказ паміж камандамі пройдзе 26 верасня ў Гродне.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…