Hrodna.life працягвае распавядаць гісторыі жыхароў Новага свету, чые дамы ў хуткім часе пойдуць пад знос. Гэтым разам мы пагутарылі з жыхарамі будынкаў на вуліцы Горкага і 17 верасня. Там жывуць даволі маладыя сем'і, якія гатовыя пераехаць на іншае месца жыхарства, калі ім прапануюць раўнацэнныя ўмовы.
Плануецца, што ў будучыні на адрэзку вуліц Горкага, Ватуціна і 17 верасня з’явіцца медыцынска-гасцінічны комплекс. Уладальнікам трох дамоў абяцаюць даць новыя кватэры. Усе жыхары гэтых дамоў, акрамя пенсіянеркі Ніны Іосіфаўны з Ватуціна, ужо былі ў гарвыканкаме і пачынаюць абмяркоўваць магчымыя ўмовы кампенсацыі пры зносе.
Сяргей, які са сваёй сям’ёй пражывае па адрасе 17 верасня, 2 В, гатовы памяняць жыллё і пераехаць. Паведамленне аб зносе дома яго сям’е прыйшло ў жніўні 2017 года. Да гэтых навінаў яны паставіліся нармальна, бо апошнія гады былі на грані зносу.
«Гэты дом цудам не знеслі ў 2006 годзе. Мы тады не трапілі пад тэхніку, але з таго часу былі гатовыя да пераезду. Будавацца на тэрыторыі нам усе гэтыя гады нельга было, значыць трэба было атрымліваць нармальнае жыллё і пераязджаць, — кажа жыхар дома Сяргей. — Цяпер нам далі месячны тэрмін на абдумванне з нагоды кампенсацыі. З сям’ёй мы ўжо прынялі рашэнне і хочам добрае жыллё, гатовыя нават на Альшанку пераехаць. Нас тут па вялікім рахунку нічога ўжо не трымае.
Так, мы ведаем што стары раён, але яго пытанне ўздымалі гісторыкі пры зносе у пачатку 2000-х гадоў. У нас шыльда на доме не вісіць і гэта звычайная драўляная пабудова. Калі б мне дазволілі з хаты зрабіць катэдж, тады б я магчыма абураўся. А так дазволу няма, то і сэнсу жыць тут таксама няма. З выгляду дом вялікі, але ўнутры толькі тры пакоі, што раўнацэнна трохпакаёвай кватэры. Менавіта такія ўмовы мы і будзем патрабаваць".
Дом па адрасу 17 верасня, 2 В быў пабудаваны ў 1930-я гады. Цешча Сяргея атрымала гэтую старую пабудову, як службовае жыллё 30 гадоў таму. Але хто будаваў гэты дом і жыў у iм доўгія гады, даведацца не ўдалося.
У вялікім сучасным доме, па адрасе Горкага, 33 жыве шматдзетная сям’я. Жыхарка Алена распавядае, што пабудову ўдалося захаваць пры зносе дамоў вуліцы ў 2006 годзе. Сям’я будзе патрабаваць ад уладаў раўнацэнную сучасную пабудову і ўчастак у цэнтры Гродна.
«Як бачна, ў нас добры дом. I калі яго будуць зносіць, то мы будзем абавязкова патрабаваць раўнацэнны ўчастак і дом, — кажа жыхарка дома Алена. — У нас шматдзетная сям’я, усе вучацца ў цэнтры — алімпіяднікі. Мы куплялі ўчастак па рынкаваму кошце ў 2003 годзе. Тая цана была у памерах трохпакаёвай кватэры ў Гродне. У 2006 годзе нас не знеслі, толькi таму, што на той момант горад не пацягнуў нашы ўмовы кампенсацыі. Параілі чакаць інвестара, які як раз і прыйшоў у 2017 годзе. Мы пражылі ў сваім доме на Горкага ўжо шмат гадоў і шыла на мыла мяняць не хочам. Бо самi жылi раней у кватэры. Зараз мы напісалі заяву ў гарвыканкам, што нам трэба сустрэцца і абмяркаваць умовы кампенсацыі пры зносе дома. У любым выпадку патрэбны дыялог».
На месцы дома па адрасе Горкага, 33 стаяла пабудова 1911 года. У 2003 годзе жыхары з радасцю прадалі ўчастак са старым драўляным домам і пераехалі ў лепшыя ўмовы — трохпакаёвую кватэру.
Ніна Іосіфаўна будзе адстойваць дом
Трэці дом Новага света, які ідзе пад знос, знаходзіцца на вуліцы Ватуціна, 6. У ім жыве адзінокая пенсіянерка Ніна Іосіфаўна пра якую мы зусім нядаўна пісалі. Сталая жанчына з’язджаць са свайго дома не збіраецца і будзе яго адстойваць.Заключэннем дамовы з інвестарам ЗАТ «Лада Хотелс» аб будаўніцтве на адрэзку вуліц Горкага, Ватуціна і 17 верасня, займаўся Гродзенскі аблвыканкам. Ёсць верагоднасць таго, што знос дамоў і будаўніцтва вялікага аб’екта пачнецца ўжо ў канцы 2017 года.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…