Усяго на выставе дэманструецца каля сотні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, энцыклапедычных даведнікаў, метадычных і навукова-папулярных выданняў па астраноміі і фізіцы, паведамляе сайт ліцэя. Падручнікі фізікі і астраноміі дэманструюцца першымі, на вучэбны го запланаваны яшчэ шэраг падобных выставаў. Калекцыя кніг Народнага музея, што арганізаваны ў ліцэі, налічвае каля трох тысяч асобнікаў і збіраецца ўжо 25 гадоў.
Калекцыя стваралася намаганнямі вучняў і выкладчыкаў ліцэя, а таксама пры дапамозе жыхароў горада. Сярод найбольш адметных даравальнікаў – сям’я настаўніка Васіля Сіткевіча. Іх падарунак музею – шматтомная “Гимназия на дому” (выдавалася ў 1916-1928 гг. і ахоплівала бадай што ўсе навучальныя прадметы – у тым ліку фізіку і касмаграфію) – стала самым прыцягальным для наведвальнікаў экспанатам выставы.
Таксама “разынкай” экспазіцыі з’яўляецца падручнік фізікі К. Д. Краевіча 1898 года, які належыць гарадзенскаму старажылу, выпускніку 1957 года СШ №7 г. Гродна Расціславу Севасцьянаву. Адзін з апошніх яскравых набыткаў калекцыі – падручнік фізікі С. І. Кавалеўскага (1903 г.).
Сярод падручнікаў па астраноміі – найстаражытнейшай з сучасных навук, першаснае месца займае павучэнне Уладзіміра Манамаха, яім зазначана неабходнасць ведаць “Како небо устроено …”
Наведаць выставу падручнікаў па астраноміі і фізіцы можна ў кабінеце 205 Ліцэя №1 г. Гродна, па адрасе БЛК,21 з панядзелка па пятніцу ад 13.00 да 16.00.


