Усяго на выставе дэманструецца каля сотні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, энцыклапедычных даведнікаў, метадычных і навукова-папулярных выданняў па астраноміі і фізіцы, паведамляе сайт ліцэя. Падручнікі фізікі і астраноміі дэманструюцца першымі, на вучэбны го запланаваны яшчэ шэраг падобных выставаў. Калекцыя кніг Народнага музея, што арганізаваны ў ліцэі, налічвае каля трох тысяч асобнікаў і збіраецца ўжо 25 гадоў.
Калекцыя стваралася намаганнямі вучняў і выкладчыкаў ліцэя, а таксама пры дапамозе жыхароў горада. Сярод найбольш адметных даравальнікаў - сям’я настаўніка Васіля Сіткевіча. Іх падарунак музею — шматтомная «Гимназия на дому» (выдавалася ў 1916−1928 гг. і ахоплівала бадай што ўсе навучальныя прадметы — у тым ліку фізіку і касмаграфію) - стала самым прыцягальным для наведвальнікаў экспанатам выставы.
Таксама «разынкай» экспазіцыі з’яўляецца падручнік фізікі К. Д. Краевіча 1898 года, які належыць гарадзенскаму старажылу, выпускніку 1957 года СШ № 7 г. Гродна Расціславу Севасцьянаву. Адзін з апошніх яскравых набыткаў калекцыі - падручнік фізікі С. І. Кавалеўскага (1903 г.).
Сярод падручнікаў па астраноміі - найстаражытнейшай з сучасных навук, першаснае месца займае павучэнне Уладзіміра Манамаха, яім зазначана неабходнасць ведаць «Како небо устроено …»
Наведаць выставу падручнікаў па астраноміі і фізіцы можна ў кабінеце 205 Ліцэя № 1 г. Гродна, па адрасе БЛК, 21 з панядзелка па пятніцу ад 13.00 да 16.00.