Прыкладна а 16.20 16 верасня на аўтадарозе Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Гродна каля  вёскі Янышы Ваўкавыскага раёна адбылася смяротная аўтааварыя, паведамляе ДАІ Гродна.
Кіроўца 1968 года нараджэння, на аўтамабілі Форд Мандэя з двума пасажырамі ў салоне, пачаў абгон Фальцвагена,  які рухаўся наперадзе з прычэпам. У пэўны момант падчас манеўру ён не вытрымаў бакавы інтэрвал, крануў прычэп, ад чаго згубіў упраўленне  і з’ехаў у левы кювет, дзе перакуліўся.

Вадзіцель загінуў, пасажыраў уратавалі рамяні. Пад Ваўкавыскам здарылася аварыя

Пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што і зберагло іх ад атрымання  сур’ёзных траўмаў.

Кіроўца рамянем не скарыстаўся,  пасля ўдару яго часткова выкінуў з салона. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Кіроўца – жыхар Ваўкавыскага раёна, за апошнія два гады некалькі разоў прыцягваўся да адказнасці за невыкарыстанне рамяня бяспекі.

Вадзіцель загінуў, пасажыраў уратавалі рамяні. Пад Ваўкавыскам здарылася аварыя