Здароўе і спорт

«Нёман» у Наваполацку саступіў аўтсайдару чэмпіянату

Нечакана каманда Ігара Кавалевіча губляе ачкі ў чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Наваполацку 17 верасня. Футбалісты «Нёмана» недаацанілі мясцовы «Нафтан» і саступілі гаспадарам поля з лікам 3:2.

Гродзенцы першымі адкрылі лік у матчы. З-за межаў штрафной на 27-й хвіліне дакладным ударам адзначыўся Уладзіслаў Клімовіч. Але гаспадары здолелі адыграцца яшчэ да перапынку. Абуна на 39-й хвіліне ў сваёй штрафной памыліўся і ўдарыў суперніка, суддзя ўгледзеў у гэтым парушэнне і паставіў на кропку. На 40-й хвіліне Волкаў рэалізаваў адзінаццаціметровы ўдар.

Пасля перапынку каманды выйшлі і адразу кінуліся ў бой, што і прынесла вынік. «Нафтан» на 51-й хвіліне забіў мяч і выйшаў наперад. Пасля памылкі гродзенскага абаронцы Верхаўцова, афрыканскі легіянер «Нафтана» Адэiобо скарыстаўся сваім шанцам.

А праз дзве хвіліны пасля таго, як гаспадары выйшлі наперад, гродзенская дружына ўжо параўняла лiк. Прыгожым ударам са штрафнога адзначыўся Андрэй Якімаў.

Пасля хуткіх забітых галоў у пачатку другога тайма, супернікі працягнулі гуляць у актыўны футбол. Але ўвесь астатні час поспех апынаўся на баку гаспадароў. Вядомы гродзенскі футбаліст Аляксей Сучкоў, які выступае за «Нафтан» здолеў на 60-й хвіліне зрабіць лiк 3:2 на карысць сваёй каманды і паставіць кропку ў матчы. Колькі б пасля ўзяцця сваiх варот гродзенцы не стараліся, гаспадары ўмела абаранялiся і здолелi утрымать лiк.

«Нафтан» — «Нёман» — 3:2

Пасля паразы ў Наваполацку «Нёман» не сумеў захаваць за сабой чацвёрты радок у турнірнай табліцы і прапусцiў наперад «Слуцк», якi мае зараз 37 ачкоў. У гродзенцаў на 1 бал менш. Для «паўночнікаў» перамога над «Нёманам» стала трэцяй у сезоне. Яны маюць зараз 8 набраных ачкоў і па-ранейшаму займаюць апошняе месца ў турнірнай табліцы.

Свой наступны матч гродзенцы правядуць ужо дома, 24 верасня. Яны будуць прымаць жодзінскае «Торпедо- БелАЗ».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025