Падапечныя Сяргея Пушкова ў суботу 16 верасня пацярпелі першую паразу ў сёлетнім чэмпіянаце. У асноўны час “Нёман” згуляў унічыю з “Гомелем”, але ў серыі булітаў удача была на баку гасцей.
Каманды правялі баявы матч з мноствам галоў, і гэта нягледзячы на тое, што лік быў адкрыты толькі на 34-й хвiлiне. Першымi вызначыліся госці. Але праз тры хвіліны гаспадары адыграліся намаганнямі Ляўшы. Яшчэ да другога перапынку “Нёман” здолеў закінуць шайбу і выйсці наперад. Аўтарам дакладнага кідка стаў Стэфановіч.
На старце трэцяга перыяду “Гомель” паказаў вельмі дзейсную гульню. Госці за 5 хвілін здолелі не толькі адыграцца, але і зрабіць лiк 4:2 на сваю карысць. Гаспадарам тым часам прыйшлося несалодка, але гродзенскія хакеісты знайшлі ў сабе сілы і здолелі за 22 секунды да канца трэцяга перыяду зраўняць лік. Спачатку вызначыўся Багданоўскі, а выратаваў ад паразы ў асноўны час “Нёман” капітан Коршунаў.
У дадатковы час каманды мацнейшага не выявілі. А вось у серыі булітаў “Гомель” быў мацнейшы за “Нёман”.
“Нёман” – “Гомель” 4:5 (бул.) (0:0, 2:1, 2:3, 0:0, 0:1)
галы:
33.19 0:1 – Сёмачкін
36.40 1:1 – Ляўша (Дарафееў, Паліцынскі)
38.33 2:1 – Стэфановіч (Хараманда, Лісічкін)
42.12 2:2 – К.Брыкун (Мусіенка, Гаранін)
42.28 2:3 – Брахманіс (Коласаў, Равенка)
45.00 2:4 – Дурноў (Саламонаў, Сёмачкін, – бол.)
51.23 3:4 – Багданоўскі (Жыдкіх)
59.38 4:4 – Коршунаў
65.00 4:5 – Равенка (вырашальны кідок)
У матчы з “Гомелем” каманда Сяргея Пушкова зарабіла толькі 1 ачко. Зараз, пасля чатырох гульняў чэмпіянату, “Нёман” размясціўся на 4-м радку і мае ў сваім актыве 10 ачкоў. Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Наступную гульню “Нёман” правядзе 21 верасня ў Магілёве, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.