Справа аб падвойным забойстве падлеткам пенсіянераў у Слоніме накіравана ў суд, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы па факце забойства двух пенсіянераў, якое адбылося 30 красавіка гэтага года ў Слоніме.
«Следчымі праведзены вялікі аб’ём працы, сабраны доказы. Яны выкрываюць у забойствах пенсіянераў іх унука, якому на дзень здзяйснення злачынства было 16 гадоў. У ходзе следства праведзены допыты сваякоў, суседзяў і аднакласнікаў падлетка. Таксама даследаваны сляды і прадметы, выяўленыя і канфіскаваныя з месца злачынства. Праведзены шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскіх і крыміналістычных. Сабраныя матэрыялы, якія характарызуюць асобу непаўналетняга «, — праінфармаваў Сяргей Шаршаневіч.
У якасці прылад здзяйснення забойства прызнаныя нож, савок і сякера, якімі хлопец нанёс бабулі і дзядулі шматлікія цялесныя пашкоджанні. Акрамя таго, ён збіваў загінулых нагамі і рукамі. Нанесеныя ім траўмы прывялі да смерці абодвух пенсіянераў.
«Матыў асабліва цяжкага злачынства — непрыязныя адносіны паміж падлеткам і яго бабуляй і дзядулем, якія непасрэдна займаліся выхаваннем ўнука. Забойству папярэднічаў канфлікт, заснаваны на працяглым узаемным, — распавёў Сяргей Шаршаневіч. — Па выніках правядзення комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў абвінавачанага выяўлены пэўныя праблемы з псіхікай, аднак ён можа ў поўнай меры ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Адпаведна, падлягае адказнасці на агульных падставах «.
Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана для разгляду ў суд.
Абвінавачаны навучаўся ў 11 класе Слонімскай гімназіі. Па месцы вучобы і месцы жыхарства характарызаваўся станоўча. Раніцай 13 красавіка 16-гадовы падлетак распавёў аб забойстве сваіх бабулі і дзядулі ў Слоніме. Да месца злачынства была накіравалася следчая група мясцовага РАУС. У хаце яны выявілі трупы з мноствам ран: мужчыны 1953 года нараджэння і жанчыны 1956 года нараджэння. Пасля юнак прызнаўся, што забіў сваякоў, і быў затрыманы. Яму прад’явілі абвінавачанне па п. 1 ч.2 арт.139 КК Беларусі.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад пазбаўлення волі да пакарання смерцю, але паколькі абвінавачаны ў момант здзяйснення злачынства не дасягнуў паўналецця, яму пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…