З 16 верасня ў тэставым рэжыме адкрыецца рух па праспекце І.Д.Лебедзева — такую назву атрымала новая шасципалосная дарога на Альшанку. Тэставаць дарогу будуць з мэтай вывучэння пасажырапатоку і аптымізацыі маршрутнай сеткі руху грамадскага транспарту, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
Таксама з 16 верасня будуць зменены некаторыя маршруты гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў.
маршрут № 12 «Вуліца Рэпіна — ЦЭЦ-2» на маршрут № 12 «Альшанка — Вуліца Славінскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Айчынная — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Славінскага — прыпыначны пункт «Вуліца Славінскага», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 37 «Вуліца Альшанская — Чыгуначны вакзал», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская» — вул. Напалеона Орды — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Айчынная — вул. Садакова — шаша Індурская — вул. Паўднёвая — вул. Хімікаў - вул. Кабяка — праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова — праспект Румлёўскі - праспект Касманаўтаў - вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал». У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» — вул. Ажэшка — вул. Леніна — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў - праспект Румлёўскі - праспект Янкі Купалы — вул. Кабяка — вул. Хімікаў - вул. Паўднёвая — шаша Індурская — вул. Садакова — вул. Айчынная — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская»;
маршрут № 41 «Вуліца Маладзёжная — Альшанка», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Маладзёжная» — вул. Славінскага (без зменаў), далей: вул. Лебедзева — вул. Гродзенская — вул. Вялікая Альшанка — вул. Напалеона Орды — вул. Францішка Багушэвіча — прыпыначны пункт «Альшанка», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 43 «Альшанка — Плошча Дзекабрыстаў», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Маслакова і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 47 «Чыгуначны вакзал — Вуліца Багушэвіча», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» — вул. Славінскага (без зменаў), далей: вул. Лебедзева — вул. Гродзенская — вул. Караткевіча — прыпыначны пункт «Вуліца Багушэвіча», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 12т «Хімвалакно — Дзевятоўка-5» на маршрут № 12т «Альшанка — Дзевятоўка-5», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Славінскага — праспект Кляцкова і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
маршрут № 18т «Вуліца Альшанская — Дзевятоўка-5» на маршрут № 18т «Багушэвіча-2 — Дзевятоўка-7», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Айчынная — вул. Славінскага — праспект Кляцкова — праспект Румлёўскі - праспект Касманаўтаў - вул. Будзёнага — вул. Ажэшка — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага — вул. Таўлая — вул. Белыя Росы — прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7», назад у тым жа кірунку;
маршрут № 35т «Фолюш — Вуліца Карскага» на маршрут № 35т «Вуліца Альшанская — Вуліца Карскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская» — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Паповіча і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Вуліца Карскага» — вул. Соламавай (без зменаў), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Лебедзева — вул. Гродзенская — вул. Вялікая Альшанка — прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская»;
маршрут № 37Э «Скамарошкі - Чыгуначны вакзал» курсаваць не будзе.
Гродзенскае абласное камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Аператар пасажырскіх перавозак». ўнясе адпаведныя змены ў інфармацыйныя ўказальнікі на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…