Мультфільм «Маленькі прынц», агучаны на беларускую мову ў рамках праекта «Беларускія ўікенды», завяршыў падарожжа па абласных гарадах Беларусі. Жыхары Мінска, Гродна, Магілёва і Гомеля атрымалі магчымасць убачыць кінахiт на вялікім экране дзякуючы падтрымцы кампаній velcom і «Атлант Тэлекам».
Анімацыйны фільм відавочна спадабаўся гледачам. Адзін толькі трэйлер да «Маленькага прынца» у сацсетках набраў амаль мільён праглядаў! А самі паказы сабралі больш за 4 000 гледачоў на 15 кінасеансах у 4 гарадах Беларусі.
Дарэчы, тыя, хто не паспеў паглядзець мультфільм у кінатэатры, могуць зрабіць гэта на сервісе voka або відэапартале «Атлант Тэлекам», які даступны ўсім абанентам аператара.
Арганізатары таксама аддалі даніну павагі аўтару літаратурнай першакрыніцы. Да 117-х угодкаў нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы адна з самых перакладаных у свеце кніг з’явілася і на беларускай мове. «Маленькi прынц» у перакладзе Ніны Мацяш быў прэзентаваны ў рамках «Беларускіх ўікэндаў». Больш за 300 асобнікаў выдання былі бясплатна перададзены ў бібліятэкі школ Гродна, Магілёва і Гомеля.
На гэтым дзейнасць праекта не заканчваецца. 22−24 верасня ў кінатэатры «Масква» стартуюць паказы фільма «Форэст Гамп» у беларускай агучцы.
Праект «Беларускія ўікэнды» рэалізуецца ініцыятыўнай групай «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. У рамках гэтага супрацоўніцтва ўжо адбыліся больш за 30 паказаў на беларускай мове: мультфільмы «Маленькі прынц» і «Таямніца Келза», фільмы «Кніга Iлая» і «Пакуль ногі носяць». Героі кінахітоў загаварылі галасамі вядомых беларускіх акцёраў Паўла Харланчука, Ганны Хітрык, Алеся Маўчанава, Уладзіміра Глотава і Сяргея Жбанкова. Усяго ў рамках «Беларускіх ўікэндаў» было агучана больш за 20 замежных карцін.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…