Навіна аб магчымасці бясплатна аформіць гадавую шэнгенскую візу пры пакупцы квітка на канцэрт «Партызан-Рок» у Беластоку выклікала ажыятаж сярод беларусаў. Усе квіткі, якія былі ў продажы, раскупілі імгненна, піша афіша «Тут.бай».
Марына Калеснікава, арганізатар канцэрта з беларускага боку, распавядае, што ёй абрываюць тэлефон з пытаннямі «Ці дадуць мне „шэнген“ на год, калі ў пашпарце няма ніводнай візы?» І «Ці можна не ехаць на канцэрт, калі візу усе- ткі дадуць?».
— Гадавыя візы дадуць, але не ўсім. Гэтае пытанне застаецца на меркаванне консульства. Ні адно консульства не будзе ставіць у пусты пашпарт гадавую візу. Такія выпадкі бываюць толькі ў парадку выключэння — каментуе арганізатар.
Многія сталі тэлефанаваць і прыходзіць з квіткамі наўпрост ў консульства. Гэта ў тым ліку наводзіць дыпламатычныя структуры на думкі, што людзі не збіраюся наведваць канцэрт, а ідуць толькі па візу, кажа Марына.
— Усім, хто купіў квіткі, будуць візы. Але консульства будзе глядзець на візавую гісторыю больш уважліва, і некаму дасць разовую (як правіла, сямідзённую) візу. Ніхто ж не казаў пра тое, што гадавая віза пры пакупцы квітка на канцэрт гарантаваная.
Ідэя зрабіць гадавыя візы, распавядае Марына, з’явіліся з-за таго, што ў Польшчы праходзіць шмат арганізаваных імі канцэртаў.
— Калі ў год мы праводзім тры канцэрты, то чалавеку трэба тры разы падавацца на аднаразовую візу. Таму і ўзнікла думка даць такім наведвальнікам магчымасць атрымаць візу на год.
Беларускі бок ужо прадаў каля 600 квіткоў. Усяго іх абяцалі выдзеліць да тысячы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…