Каля сцен Старога замка пачалася падрыхтоўка да рэстаўрацыі

У лютым гэтага года ў сценах замка прайшла нарада, на якой абмеркавалі бліжэйшыя перспектывы рэстаўрацыі комплексу Старога замка, піша Гродзенская праўда. Яе правёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко. Былі прадстаўлены асноўныя праектныя рашэнні па правядзенні рэстаўрацыйных работ. Пасля гэтага праект быў узгоднены ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, прайшоў дзяржэкспертызу і як вынік — ля сцен замка пачалася праца.

На пачатковым этапе тут з’явіцца агароджа незвычайнай будпляцоўкі. Побач з існуючым каменным — пешаходны мост, і трапіць у замак праз час можна будзе толькі па навясны часовай пераправе. Далей па плану — узмацненне падмуркаў галерэі ад палаца ва ўязную браму, самай брамы, памяшканняў побач з ёй і таго, што засталося ад сцяны і вежы.

— Сёння праводзім геадэзічную разбіўку пешаходнага моста і вынас восяў, на якія будзем арыентавацца ў далейшым, — кажа прараб будаўнічага ўпраўлення № 210 ААТ «Гроднапрамбуд» Аляксандр Пятровіч. — Вызначымся з субпадрадчыкам, які будзе выконваць спецыялізаваныя віды работ.

— Па іксу пяць міліметраў, па ігрэку адзін, — тым часам дыктуе калегу геадэзіст і тут жа наладжвае дыялог з інжынерам на супрацьлеглым баку абрыву: — Два з паловай сантыметры на мяне, забівай …

Нязвыклай тэрміналогіяй «загучала» замкавая гара. І для працаўнікоў музея гэта стала знакам — доўгачаканае абнаўленне ўжо не за гарамі.

У ходзе рэстаўрацыі ў гэтым годзе плануецца асвоіць адзін мільён рублёў (10 мільярдаў недамінаваных).

— Важна разумець, што гэта не будаўніцтва новага аб’екта па тыпавым праекце, а значна больш складанае пачынанне, — кажа дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. — За ходам працы будаўнікоў на працягу ўсяго часу будзе сачыць археолаг, прызначаны Нацыянальнай акадэміяй навук. Калі паўстане неабходнасць, могуць з’явіцца карэкціроўкі ўжо па ходу рэстаўрацыі.

Зараз замак, асабліва яго ўваходная група, выглядае не лепшым чынам — там вяліся даследчыя працы, частка мура знялі, агаліўшы ў сцяне адтуліны.

— Цагліны XVI стагоддзя расслаіліся, а цэментны склад даўно не такі трывалы, — працягвае Юры Кітурка. — Будынкі ў літаральным сэнсе патрабуюць грунтоўных прац па ўмацаванні.

Пасля шматлікіх абмеркаванняў ў Гродне і Міністэрстве культуры, было вырашана аднавіць замак на перыяд Стэфана Баторыя, 1580-х гадоў. Са зменамі і дапаўненнямі гэты праект архітэктара Уладзіміра Бачкова актуальны па сённяшні дзень.

З улікам маштабаў рэканструкцыі вырашана падзяліць працы на тры чаргі. Сёння яны пачаліся згодна з праектам першай чаргі. Ён уключае галерэю, уязную вежу і частка сцяны над Нёманам да сярэдняй вежы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024